Памёр рэжысёр Жуль Дасэн
31 сакавіка ў Афінах на 96 годзе сканаў рэжысёр Жуль Дасэн. Паводле паведамлення AFP, у лякарні сказалі, што рэжысёр памёр ад ускладненняў пасля грыпу. Жуль Дасэн нарадзіўся ў 1911 годзе ў горадзе Мідлтаўн, штат Канэктыкут,
у сям'і габрэйскіх імігрантаў з Адэсы. Сваю кар'еру ён пачынаў у
габрэйскім тэатры ў Нью-Ёрку, дзе выступаў на ідышы.
У 40-х гадах Дасэн пачаў працаваць у Галівудзе і зняў такія карціны як "Аголены горад", "Зладзейская дарога" і "Ноч у горадзе", якія зрабілі яго адным з класікаў жанру "фільм-нуар".
50-я гады, калі ў ЗША пачалася антыкамуністычная кампанія сенатара Макарці, вядомая як "паляванне на ведзьмаў", Дасэн быў абвінавачаны ў сімпатыі да камунізму. Працягваць здымаць кіно ў ЗША стала для яго немагчыма, і ён быў змушаны эміграваць у Францыю, а потым у Грэцыю.
У Еўропе Дасэн зняў свае лепшыя фільмы, у тым ліку "Рыфіфі" і "Толькі не ў нядзелю", які быў уганараваны Залатой галінкай кінафэсту ў Канах.
У Дасэна было двое дзяцей ад першага шлюбу, старэйшы з іх - Джо Дасэн праславіўся ў Францыі як эстрадны спявак.
Фота: www.marabous.se