Памёр Рэй Манзарэк з The Doors

Манзарэк пайшоў з жыцця ў клініцы нямецкага горада Розенхайм. Побач з ім была яго сям’я: браты Рык і Джэймс, а таксама жонка Дораці.

Паплечнік Манзарэка па The Doors Робі Крыгер адгукнуўся на яго смерць наступным чынам: “Я быў у глыбокім смутку, калі пачуў, што мой сябра сёння сышоў. Я ўдзячны за тое, што ў мяне была магчымасць граць разам з ім песні The Doors цягам апошніх 10 гадоў. Рэй быў адчувальнай часткай майго жыцця, і я буду заўжды сумаваць па ім”, — цытуе музыку NME.

The Doors утварыліся ў 1965 годзе, калі Джым Морысан і Рэй Манзарэк сустрэліся на Venice Beach у Лос-Анджэлесе. Гурт праіснаваў усяго 6 гадоў, да смерці Морысана ў 1971. Але альбомы, запісаныя музыкамі ў гэты час, застаюцца класікай рок-музыкі.

Пасля распаду The Doors Манзарэк працягнуў займацца музыкай, выпусціў некалькі сольных альбомаў у складзе гурта Nite City.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі