Памёр пісьменнік Янка Сіпакоў

Янка Сіпакоў - аўтар паэтычных зборнікаў "Сонечны дождж", "З вясны ў лета", "У поўдзень, да вады", кніг прозы "Крыло цішыні", "Жанчына сярод мужчын", "Журба ў стылі рэтра".

"Бог бачыць тое, што не бачым мы, і спрыяе, каб таленты паспелі ўсё зрабіць на зямлі, што ім адведзена. Янка таленавіта і шмат працаваў і ў паэзіі, і ў перакладах, і ў прозе, і ў эсэістыцы. І асабліва за апошнія гады так шмат кніжак падараваў, што я нават па-сяброўску зайздросціў яму. Цяпер разумею, што яму трэба было расказаць пра свае Зубрэвічы, пра сяброў, пра сваю бібліятэку… Дзякуй Богу, што ён паспеў гэта зрабіць", - распявеў "Нашай Ніве" паэт Генадзь Бураўкін.

Фота: zviazda.by