"Паляўнічыя на прывідаў" рыхтуюцца да бою

Трэцяя частка фільма "Паляўнічыя на прывідаў" выйдзе ў траўні 2011-га года. Такой інфармацыяй падзяліўся з рэсурсам MetalMachine акцёр Эрні Хадсан, які сыграў адну з галоўных роляў у першых двух фільмах.

"Наколькі я ведаю, мы павінны прыступіць да здымак ужо гэтай восенню. Айвэн Райтмэн, рэжысёр фільма,сцвярджае, што падрыхтоўка ўжо вядзецца", - пракаментаваў Хадсан. Ён удакладніў, што яшчэ не бачыў сцэнарыя карціны.

Нагадаем, што раней Біл Мюрэй, які таксама іграў у дзвюх серыях "Паляўнічых", заявіў, што пакуль не даваў сваёй згоды на ўдзел ў працягу. Па словах акцёра, "праект існуе толькі ў выглядзе добрых пажаданняў", і ён пагодзіцца ў ім удзельнічаць у тым выпадку, калі ў фільма будзе цікавы сюжэт.

Нагадаем, першы фільм "Паляўнічыя на прывідаў", які выйшаў у чэрвені 1984 года, пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў сабраў у пракаце больш за 200 мільёнаў. Галоўныя ролі ў ім выканалі Гаральд Рэйміс, Біл Мюрэй, Дэн Эйкрайд, Эрні Хадсан і Сігурні Ўівер.

Фота: kinokharkov.org.ua


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі