Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка выйдзе ў адстаўку?

Сайт "Беларускі партызан" абверг інфармацыю пра інсульт у скандальна вядомага палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі. У рэанімацыю ён не трапляў, а ў лякарню на абследаванне лёг з уласнага жадання. Па звестках некаторых інтэрнэт-СМІ, менавіта інсультам тлумачылася тое, што Паўлічэнка патрапіў у шпіталь. "Беларускі партызан" сцвярджае, што ў Паўлічэнкі выявілі шэраг хранічных захворванняў. Не выключана, што па завяршэнні комплекснага абследавання ён напіша рапарт аб звальненні са службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі