Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку

Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку

Палітзняволеная Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную з амапаўца балаклаву, спыніла галадоўку. Пра гэта яна напісалі ў лісце брату, паведамляе ТГ-канал mediazona_by.

"Кожны раз захапляюся жыццём... Нечакана, на 9-м дні галадоўкі, у 21:30, даўшы 10 хвілін на зборы, мяне забралі на этап.

У цягніку сказалі, што ехаць нам 12 гадзін, так і было. Я пачала есці, з'ела адзін яблык, вады было мала, эканомілі. Па прыездзе на першы погляд усё выглядала нядрэнна, але адчувала моцную слабасць. Мы заспелі абед, быў вельмі смачным, хоць я і не з'ела шмат", — піша Наталля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі