Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя ўжо 493 чалавекі

Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя ўжо 493 чалавекі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, піша сайт "Вясна".

Гэта Аляксандр Емельяновіч, Сяргей Шчыценка, Алег Кулеша, Мікалай Ісаенка, Сяргей Касцюкевіч, Барыс Ляшкевіч, Віталь Літвін, Глеб Раманаў, Данііла Хабавец, Аляксандр Цімафееў, Вячаслаў Трафімук. Ім вынесеныя прысуды або выстаўленыя абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Праваабаронцы нагадваюць, што мірныя мітынгі былі выкліканыя недаверам да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Супраць пратэстоўцаў выступілі спецпадраздзяленні МУС "з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі".

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты пералічаных палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў і людзей, затрыманых за мірныя сходы ў паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), РГА "Прававая ініцыятыва”, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", "Ініцыятыва FORB", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі