Паліна Смолава паедзе на “Еўрабачанне” ад Расіі?

Новы год беларуская спявачка Паліна Смолава адзначыла ў Сочы ў кампаніі тэлевядучай Машы Маліноўскай і поп-караля Філіпа Кіркорава. Спявачку запрасіў да сабе на вечарынку вядомы расійскі бізнесмен Віктар Батурын.
Два гады таму бізнесмен і яго жонка Яна Рудкоўская прывялі да другога месца на “Еўрабачанні” свайго падапечнага Дзіму Білана. Па апошняй інфармацыі, сямейная пара знаходзіцца ў працэсе разводу.

Праект “Дзіма Білан” канчаткова пераходзіць у рукі жонкі бізнесмена. А Віктар Батурын, верагодна, зоймецца Палінай Смолавай. Ён ужо прапанаваў спявачцы дапамогу ў запісу новай песні, а затым і цэлага альбома, адзначаецца ў беларускай прэсе.

Па словах бізнесмена, ён плануе дапамагаць у вылучэнні кандыдатуры Смолавай на “Еўрабачанне” ад Расіі. Для спявачкі ўжо знайшлі песню, а аранжыроўкай зоймецца спявак Аляксандр Градскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі