Палажанку выганяюць са школы
Актывістцы «Маладога фронту» Насце Палажанцы сёння прапанавалі напісаць заяву аб выключэнні са школы па ўласным жаданні. «Учора бацьку патэлефанавалі з адміністрацыі школы, запыталіся, чаму я не на занятках. Фактычна, адразу пачалі казаць: ведаем, што яна ў Полацку на судзе. Маўляў, і да якой пары гэта будзе працягвацца. Сёння ж бацьку выклікалі на размову да дырэктара, падчас якой мне і прапанавалі напісаць заяву аб добраахвотным сыходзе з установы», — кажа Наста Палажанка.
Дзяўчына навучаецца ў 11-м класе школы №37. У мінулым траўні Наста была прызнаная вінаватай па крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе неаднаразова затрымлівалі міліцыянты.
«Мінулыя тыдні ў школу прыходзілі «кадэбісты», якія знаёмілі дырэктара з маёй дзейнасцю. Здаецца, што на дырэктара проста націснулі, каб ён выключыў мяне са школы. Урэшце, мы прыйшлі да згоды, што ніхто мяне не чапае да наступнага правапарушэння», — прыводзіць словы Н.Палажанкі "Наша Ніва".