Падчас парада ў Гомелі памерла ветэран спорту

Падчас парада ў гонар Дня Перамогі ў Гомелі памерла пенсіянерка, жанчына 1949 года нараджэння. Праверку па факце смерці праводзіць гарадскі аддзел Следчага камітэту. Для высвятлення прычын  прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.

Пенсіянерцы стала блага падчас парада, і яна пачала губляць прытомнасць. Гэта здарылася на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Ланге. Медыкі спрабавалі рэанімаваць яе, але нічога не змаглі зрабіць.

Вядома, што жанчына была ветэранам спорту, паведамляе БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі