Падарожнік Фёдар Конюхаў вучыцца на пілота ў Беларусі

Падарожнік Фёдар Конюхаў вучыцца на пілота ў Беларусі

Вядомы расійскі падарожнік Фёдар Конюхаў адправіўся ў Беларусь вучыцца на пілота. Атрымаць пілотнае пасведчанне ў Расіі ён не мае магчымасці, піша "Новая газета" са словаў прэзідэнта Федэрацыі планернага спорту Расіі і інструктара Конюхава Сяргея Рабчынскага.

Рабчынскі дадаў, што Беларусь — адна з краін, куды едуць расіяне па лётныя пасведчанні, бо "Расавіяцыя не стварыла празрыстую сістэму для стварэння навучальных авiяцыйных цэнтраў".

Навучанне Конюхава зойме каля паўгода. За гэты час ён павінен асвоіць тэорыю, трэнажоры і палёты (у прыватнасці, у аблоках), а таксама начныя палёты. 

Пасведчанне пілота расійскі падарожнік хоча атрымаць, каб ажыццявіць беспасадачны пералёт вакл свету на планёры за пяць дзён. Такое падарожжа ён мяркуе здзейсніць у бліжэйшыя гады. Меркаваны маршрут палёту — паўднёвы, праз Афрыку. Стартаваць і фінішаваць Конюхаў хоча ў Аўстраліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі