Пад замком: у Японіі ізаляваныя тысячы пасажыраў круізнага лайнера

Пад замком: у Японіі ізаляваныя тысячы пасажыраў круізнага лайнера

Каля берагоў Японіі ў порце Ёкагамы ізаляваны круізны лайнер Diamond Princess. На ім да 3700 чалавек — 2666 пасажыраў з паўсотні краін (інфармацыі пра беларусаў няма, там ёсць украінцы, расіяне, амерыканцы, канадцы, кітайцы, японцы і г. д.) і больш за тысячу членаў экіпажу. Прычына ізаляцыі — каранавірус. Вядома пра 61 заражанага.

Каранцін быў аб'яўлены 3 лютага, ён працягнецца два тыдні.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў КНР дасягнула 636, за апошнія суткі памерлі больш за 70 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі