Пад Бахмутам загінуў першы намеснік Яраша

Сяргей Ільніцкі ("Сокал") / censor.net

Сяргей Ільніцкі ("Сокал") / censor.net

Пад Бахмутам загінуў дэпутат Кіеўскага гарадскога савета ад "Еўрапейскай Салідарнасці", першы намеснік Дзмітра Яраша ва Украінскай добраахвотніцкай арміі палкоўнік Сяргей Ільніцкі ("Сокал"). У раёне Курдзюмаўкі ён камандаваў атрадам "Поўдзень" УДА (у складзе 28-й асобнай механизаванай брыгады). Як піша Яраш, Ільніцкі загінуў у баю. У тым раёне ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць наступаць, а расіяне — контратакаваць.

"Вялікая страта для ўсіх нас... Ваяваў за наш украінскі Данбас яшчэ з 2014 года", адрэагаваў на трагічную вестку экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Пад Бахмутам загінуў першы намеснік Яраша
Пётр Парашэнка і Сяргей Ільніцкі / censor.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі