Пачынаюцца паказы мюзікла Бона і Эджа

У бліжэйшую нядзелю пачынаюцца папярэднія паказы шматпакутнага мюзіклу Spider-Man: Turn Off The Dark, напісанага вакалістам і гітарыстам U2 Бона (Bono) і Эджам (The Edge). Прэм’ера мюзікла павінна была адбыцца даўно, аднак па розных, пераважна фінансавых, прычынах запуск шоў рэгулярна адкладаўся.

Як адзначыў у гутарцы з Billboard Бона, стварыць мюзікл аказалася "лягчэй, чым мы маглі сабе ўявіць, і складаней, чым мы калі-небудзь думалі".

Інакш кажучы, напісаць музычны матэрыял аказалася для лідэраў U2 прасцей простага. "Чаго мы не разумелі, дык гэта, наколькі складана будзе паставіць гэтую справу, і ў тэхнічным, і ў фінансавым плане", - сказаў Бона.

Эдж, у сваю чаргу, заўважыў, што пастаноўка будзе мець істотны ўплыў на наступную дзейнасць усёй каманды.

Афіцыйная прэм'ера мюзіклу адбудзецца 21 снежня на Брадвеі.

Фота: www.ticketmaster.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі