Пачынаецца судовы працэс Алеся Міхалевіча супраць "Советской Белоруссии"
Сёння ў Мінску ў судзе Савецкага раёна адбудзецца разгляд справы па пазове Алеся Міхалевіча, намесніка старшыні Партыі БНФ, да газеты "Советская Белоруссия" і яе аўтара Арцёма Чалядзінскага. Апошні, дарэчы, аказаўся Паўлам Якубовічам, галоўным рэдактарам
выдання.
Нагадаем, 11 студзеня сёлета "СБ" надрукавала артыкул, у якім згадваліся апазіцыйныя палітыкі Алесь Міхалевіч і Аляксандр Мілінкевіч. Яны, на думку аўтара, "ніколі ў жыцці" не вырасцілі і не прадалі вядра бульбы. Міхалевіча гэтае сцверджанне абразіла і ён падаў у суд.
Напярэдадні судовага паседжання Алесь Міхалевіч распавёў Еўрарадыё пра тое, якога рашэння суда ён чакае:
"Я чакаю справядлівасці, я чакаю абвяржэння ў газеце той непраўдзівай інфармацыі, якая была размешчана. Зразумела, я маю надзею, што ўдасца выйграць".
Міхалевіч таксама збіраецца спагнаць з прэзідэнцкага выдання кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 6160 рублёў - цаны вядра для бульбы.