Озі Осбарн рыхтуе альбом пад назвай “Soul Sucka”

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) завяршае працу над новым альбомам. Знакаміты рокер абяцае пацешыць фэнаў новым рэлізам ужо ў чэрвені будучага года. Пласцінка пад назвай “Soul Sucka”, стане першай студыйнай працай Осбарна з новым гітарыстам Gus G (сапраўднае імя - Костас Карамітроўдзіс). Нагадаем, што Озі доўгія гады супрацоўнічаў з Закам Уайлдам (Zakk Wyldе). Пачынаючы з канца 80-х музыка ўзяў удзел у запісе 8 альбомаў Осбарна.

Прадзюсерам новага лонгплэя “Soul Sucka” выступіў сам Озі у супрацоўніцтве з Кэвінам Чурко. Ужо вядомыя назвы некалькіх песень, якія ўвойдуць у трэк-ліст альбома: “Let It Die”, “Diggin' Me Down” і загалоўны трэк “Soul Sucka”.

Нагадаем, новая пласцінка стане паслядоўнікам рэлізу “Black Rain”, выпушчанага ў 2007-м годзе.

Фота: stars.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі