Озі Осбарн папрасіў дапамогі ў фэнаў

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) адмовіўся ад ідэі выкарыстоўваць назву «Soul Sucka» у якасці тытула для сваёй новай кружэлкі.  61-гадовага рокера да гэтага падштурхнулі яго фэны, якім не спадабаўся апублікаваны раней варыянт. Сам Озі прызнае няўдалы выбар назвы. Маўляў, "фэнам жа будзе сорамна апранаць футболкі з такім надпісам! Так што зараз у іх ёсць магчымасць самім прыдумаць, як будзе называцца новы альбом».

Паводле словаў Осбарна, пакуль яшчэ ёсць час, і ўсе ахвотнікі могуць дасылаць свае варыянты на разгляд. Найболей удалыя з іх будуць змешчаныя на сайце рокера – і карыстальнікі самі здолеюць абраць лепшы, які і будзе скарыстаны для лонгплэю.

Рэліз альбома папярэдне запланаваны на чэрвень-ліпень гэтага года. Пласцінка стане дзясятай па ліку ў сольнай дыскаграфіі рокера.

Як ужо паведамлялася, доўгачасовага партнёра Озі, гітарыста Зака Ўайлда (Zakk Wylde), на гэтай пласцінцы замяніў адносны пачатковец – Гас Джы (Gus G.).

Фота: www.thehollywoodnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі