Open Space выпусцілі альбом “з цішынёй”

Мінскі гурт Open Space выпускае дэбютны паўнафарматны альбом, які атрымаў назву па загалоўнай кампазіцыі - "Deal With Silence", паведамляе партал TUT.BY. На вокладцы рэлізу змешчана дзяўчына з заклееным ротам і заціснутымі вушамі. Удзельнікі калектыву на працягу трох гадоў упарта імкнуліся давесці запіс да дасканаласці і з цяжкасцю змаглі спыніць гэты працэс. У выніку, паведамляецца, што альбом атрымаўся адточаным і вельмі прафесійным.



У альбом "Deal with Silence" ("Дамова з цішынёй") увайшлі песні, напісаныя ў першы год існавання гурта (Travel song), а таксама зусім новыя кампазіцыі (“Unprepared”).

"Deal with Silence" зараджаны энергетыкай і драйвам, але ў той жа час, не пазбаўлены светлай меланхоліі. Па словах музыкаў, канцэпцыя альбома заключана ў дасягненні гармоніі і паразуменні.

Нагадаем, што альбом "Deal with Silence" не стане першым рэлізам Open Space, гурт ўжо мае два выпушчаныя раней міні-альбомы "Beautiful" і "Wake Up".

У продаж пласцінка паступіць 21 снежня ў сетцы крам "Містэрыя гуку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі