Oasis выпускаюць"пасмяротны" зборнік хітоў

Oasis выпускаюць "пасмяротную" калекцыю хітоў. Рэліз прызначаны на 14 чэрвеня. Зборнік пад назвай "Time Flies... 1994-2009", ахопіць 15 гадоў творчасці гурта і ўключыць у сябе 26 сінглаў на двух CD. У пашыранай версіі бонусам паслужыць DVD з усімі кліпамі Oasis і запісам выступу ў лонданскім Roundhouse летам мінулага года.

Ідэя выпуску кампіляцыі была ўхвалена абодвума братамі Гэлэхерамі. Лаям прызнаўся, што вельмі ганарыцца ўсім, што яны зрабілі разам з Oasis. А Ноэль лічыць, што такое працяглае жыццё калектыву абумоўлена шчырай любоўю да музыкі, якая ішла ад сэрца.

Нагадаем, у свой час Ноэль паабяцаў, што Oasis выпусцяць складанку лепшых хітоў не раней, чым распадуцца. У жніўні 2009 году гурт перастаў існаваць, а ўжо гэтым летам свет ўбачыць Time Flies... 1994-2009.

Трэк-ліст "Time Flies":

1. Supersonic
2. Roll With It
3. Live Forever
4. Wonderwall
5. Stop Crying Your Heart Out
6. Cigarettes & Alcohol
7. Songbird
8. Don't Look Back In Anger
9. The Hindu Times
10. Stand By Me
11. Lord Don't Slow Me Down
12. Shakermaker
13. All Around The World
14. Some Might Say
15. The Importance of Being Idle
16. D'You Know What I Mean?
17. Lyla
18. Let There Be Love
19. Go Let It Out
20. Who Feels Love?
21. Little By Little
22. The Shock Of The Lightning
23. She Is Love
24. Whatever
25. I'm Outta Time
26. Falling Down.

Фота: ticketpage.co.uk
Паводле  @music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі