Oasis вяртаецца на сцэну
Рокеры Oasis вяртаюцца да канцэртнай дзейнасці пасля доўгага перапынку. Першыя за два гады выступы гурта адбудуцца летам гэтага года ў
Паўночнай Амерыцы. З 26 жніўня па 7 верасня браты Галахеры адыграюць у
Сіэтле, Ванкуверы, Эдмантане і Калгары.
Кампанію ў гэтым міні-туры ім складуць Раян Адамс і яго гурт The Cardinals.
Чакаецца, што пасля міні-тура па ЗША музыкі рушаць і ў Еўропу.
Нагадаю, што зараз Oasis завяршаюць працу над сваім новым альбомам, паслядоўнікам «Don't Believe The Truth» 2005 года.
Паводле словаў Ноэля Галахера, сёмы па ліку поўнафарматнік Oasis будзе больш жорсткім і дынамічным, чым папярэднія кружэлкі, можна нават сказаць «супер-мега-альбомам» узроўню «Definitely Maybe» (1994) або «(What's The Story) Morning Glory?» (1995).
Нагадаю, што менавіта гэтыя альбомы летась узначалілі рэйтынг «50 лепшых альбомаў усіх часоў» часопіса Q Magazine, заняўшы першае і другое месцы ў табліцы, адпаведна.
Рэліз новага дыска брытанцаў можна чакаць ужо ўвосень гэтага года.
Фота: highcityrecords.blogspot.com