Oasis атрымалі “Срэбны Ключ”

Ветэраны брыт-попа "Oasis" папоўнілі сваю калекцыю ўзнагарод прэстыжнай прэміяй Silver Clef Music Awards, якой былі адзначаныя кар'ерныя дасягненні музыкаў. «Срэбны Ключ» штогод уручаецца брытанскай дабрачыннай арганізацыяй Nordoff-Robbins, якая фінансуе распрацоўку праграм музычнай тэрапіі для людзей, што пакутуюць псіхічнымі захворваннямі.

У розныя гады ўзнагароды «За жыццёвыя дасягненні» атрымлівалі такія вядомыя музыкі, як Пол Уэлер і U2. Нагадаем, што ў лютым Oasis сталі ўладальнікамі прэміі «За выбітны ўнёсак у музыку» ад арганізатараў цырымоніі Brit Awards.

Звання «Іконы» на цырымоніі Silver Clef Music Awards атрымалі легендарныя Squeeze, у той час як канадскі выканаўца Браян Адамс быў названы «Амбасадарам рока». Узнагароду ў якасці лепшага пачаткоўца года атрымала шатландская поп-рок-выканаўца Эмі Макдональд, а лепшым брытанскім гуртом былі прызнаныя The Fratellis.

Цырымонія ўручэння «Срэбных Ключоў» адбылася 4 ліпеня ў лонданскім Hilton Hotel.

Нагадаем, што цяпер Oasis рыхтуюцца да выпуску свайго новага, сёмага студыйнага альбома, які будзе называцца «Dig Out Your Soul». Выхад дыска запланаваны на 6 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі