Нядзельны мітынг 25 кастрычніка за Лукашэнку — усё

Мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі / Reuters
Мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі / Reuters

Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца прыхільнікам правядзення ў Мінску "мегамітынгу". Лукашэнка растлумачыў, што "на гэты мітынг з усёй краіны выказалі жаданне прыбыць вялікая колькасць людзей — каля 250-300 тысяч". Але галоўнае, што яго хвалюе — пытанне забеспячэння бяспекі, паведамляе Белта.

"Я, напэўна, вас здзіўлю і расчарую: мая пазіцыя адмоўная. Маё меркаванне на сённяшні дзень — не трэба нам збіраць людзей", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

Планавалася, што 25 кастрычніка ў Мінск з усёй краіны звязуць людзей для "маштабнага мітынгу". Галоўным арганізатарам выступіла Федэрацыя прафсаюзаў. Яшчэ ўчора, у чацвер, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда заяўляў, што мітынг рыхтуецца. Паводле яго слоў, мерапрыемства збіраюць, каб паказаць, "хто ў нашай краіне гаспадар!" Не выключаўся выступ Аляксандра Лукашэнкі.

З пачатку тыдня людзі з усёй Беларусі скардзіліся ў СМІ, што на прадпрыемствах і ў арганізацыях іх прымушаюць ехаць на мітынгі ў Мінск. Камусьці прапаноўвалі за ўдзел грошы. А дзесьці за адмову пагражалі санкцыямі — аж да непадаўжэння кантракту.

Але ўжо сёння на плошчы Незалежнасці і каля стэлы рабочыя пачалі разбіраць сцэны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі