Новы фільм Кустурыцы будзе здымацца ў Расіі

Эмір Кустурыца разглядае магчымасць здымак новага фільма ў Расіі.  Па словах рэжысёра, у яго ёсць "вельмі добры сцэнарый", на аснове якога ён ужо ў бліжэйшы час плануе зняць фільм. Ёсць верагоднасць, што праца над карцінай будзе весціся ў Расіі.

Гаворка ў фільме пойдзе пра маладога рэжысёра, які знайшоў чалавека, гатовага фінансаваць яго праект. Аднак з часам высвятляецца, што фінансавая падтрымка будзе аказаная толькі пасля таго, як кінематаграфіст заб'е жонку фундатара. Па словах Кустурыцы, яго герой узгадвае Дастаеўскага і пачынае адчуваць сябе Раскольнікавым. Аднак у выніку, ён нікога не забівае.

Апошнім на сённяшні дзень поўнаметражным мастацкім фільмам Кустурыцы, з'яўляецца стужка "Запавет" 2007 года.

Фота: festival-cannes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі