Новае відэа Pearl Jam (глядзець)

Pearl Jam выпусцілі кліп на новую песню "Mind Your Manners", якая ўвойдзе ў новы альбом гурта "Lightning Bolt".


У відэа музыкі каманды граюць на фоне экрана, на якім дэманструюцца кадры катастроф і здарэнняў. Сярод іх можна знайсці эпізоды з кліпа Pearl Jam 1998 года "Do The Evolution". Рэжысёрам роліка выступі Дэні Клінч, які ўжо мае досвед працы з амерыканскімі рокерамі.


Нагадаем, кампазіцыя "Mind Your Manners" была прэзентаваная на пачатку ліпеня. Адначасова з прэм'ерай гурт анансаваў час выхаду новай пласцінкі , якая мусіць з'явіцца ў кастрычніку.
 

Фота: www.classicrockmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі