Nothing But Love. Вечар памяці Света

20 верасня ў Вялікай Зале Філармоніі адбыўся канцэрт памяці блюзавага музыкі Святаслава (Света) Хадановіча, які трагічна загінуў год таму. Беларускія, і не толькі беларускія, блюзмены ўшанавалі памяць свайго сябра і калегі, выконваючы, ў тым ліку, творы гурта Svet Boogie Band. У холе адбылася выстава фатаграфій Света, зробленых ягонымі сябрамі, а таксама выстава фатаграфій сяброў Света, якія зрабіў ён сам.
[Image]
Гурт з г.Уладзіміра Blackmailers Blues Band выконвае твор Света "Look What You Get Girl"

Гэты гурт – даўнія сябры Святаслава. Ён нават з’яўляецца хросным бацькам маленькага сына дырэктара гурта. Раней Свет часта запрашаў Blackmailers з канцэртамі ў Мінск, а таксама з’яўляўся прадзюсерам іх дыскаў. У памяць аб сваім сябры Blackmailers  выканалі пранізьлівы кавэр на класічную баладу "Gloomy Sunday".

[Image]
Саксафаніст Павел Аракелян гэтым разам граў на раялі.

[Image]

[Image]
Ірына Цішчанка і гурт Miss Silence выконваюць песню Света "Big Fat Mama"

[Image]
Маці Света Любоў Сямёнаўна Хадановіч і брат Света Максім Хадановіч

[Image]
Любоў Сямёнаўна Хадановіч і фатограф Таццяна Ціхамірава

[Image]

[Image]

Аляксандр Цыганок, “бацька гомельскага блюзу” (паводле словаў Дзмітрыя Падбярэзскага, вядучага канцэрту) і гурт Al Narrator Orchestra выконваюць адзін з ранніх твораў Света "Little T".

[Image]
Гурт Flat 

[Image]

[Image]
Гурт Road Dogs

[Image]

[Image]

[Image]
Гурт Паўла Аракеляна "The Outsiders"

[Image]

Беларускі рэжысёр Кацярына Агароднікава, якой Свет дапамагаў з музыкай для яе спектакля “Наш гарадок” па п’есе Торнтана Ўайлдэра, прызналася, што падчас сумеснай працы над гэтым спектаклем Свет раптам патлумачыў ёй такія рэчы пра рэжысуру, якіх яна нават не ведала

[Image]

[Image]
Сяргей Курэк і яго бэнд

[Image]
Школьныя сябры Света

[Image]
Глядачка з залы

[Image]
Аксана Вечар

Да вольнага мікрафону падыходзілі зусім розныя людзі – ад школьных сяброў Святаслава, да бацькоў фанатаў яго гурта – гэтыя людзі прызнаваліся ў тым, што Свет навучыў іх любіць блюз. Кожнаму было што ўзгадаць пра Света – здаецца, не было ніводнага чалавека, жыццё якога ён бы не змяніў.


[Image]

Арцемій Крычэўскі, які калісьці граў у Svet Boogie Band на гітары, разам з іншымі былымі удзельнікамі розных складаў гурта Svet Boogie Band (Павел Аракелян, Аляксей Золатаў) выканаў песню Света "Nothing But Love", якую яны фактычна запісалі разам, у 2005-м годзе, для аднайменнага дыска.

[Image]

Бубнач Аляксей Золатаў – адзін з удзельнікаў Svet Boogie Band. Сам гурт так і не з’явіўся на сцэне.

[Image]

[Image]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі