Noize MC прадстаўляе новае відэа пра п'яных супергерояў

Noize MC апублікаваў новае відэа на песню "Капитан Америка (Не берёт трубу) " са свайго апошняга альбома "Неразбериха". У іранічным відэакоміксе з рэфрэнам "Миру п...ц" п'яныя супергероі весяляцца на вечарынцы. А ў гэты час ім беспаспяхова тэлефануе навязлівае чалавецтва з просьбай выратаваць свет ад злыдняў. Сам Іван Аляксееў тут выконвае ролю вядоўцы экстраных навінаў. Кліп зняты Алінай Пязок і Данілам Папярэчным.


Нагадаем, што тыдзень таму Noize MC прэзентаваў першую песню з будучага альбома "Hard Reboot". Песня пад назвай "Come $ome All (Тоталитарный трэпъ)" прысвечаная дэпутатам КПРФ, якія "просяць прыбраць майданутых расійскіх спевакоў з расійскіх каналаў".


Новы альбом Noize MC выйдзе восенню. А 13 верасня музыка наведае Мінск з канцэртам у падтрымку пласцінкі ў парку Dreamland.

Паводле volna.afisha.ru

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі