Noize MC перапісаў “Болт”Ляпіса Трубяцкога

Гурт Ляпіс Трубяцкой сумесна з расійскім музыкам Noize MC зняў кліп на песню "Болт". Яго прэм'ера павінна адбыцца 29 верасня, паведамляе сайт OPENSPACE.RU.

Песня Ляпісаў "Болт" з іх апошняга альбома "Культпросвет" значна змянілася. Noize MC напісаў для яе тры новыя куплеты, у якіх, па словах Сяргея Міхалка, "выявіў некаторы аспект свайго асабістага сацыяльна-музычнага шляху".

Над кліпам "Болт" працаваў беларускі рэжысёр Аляксей Церахаў, які з'яўляецца аўтарам большасці відэаролікаў гурта. У тым ліку на песні "Ау", "Розочка", "Огоньки" и "Капитал".

Фота: noise-mc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі