Ноэль Галахер распачынае сольную кар'еру

Упершыню з часу распаду гурта Oasis яго былы лідэр Ноэль Галахер публічна прызнаўся ў жаданні працаваць сольна. Паводле словаў музыкі, ён будзе працягваць запісваць і выдаваць новую музыку, не азіраючыся на “Oasis, Ліама альбо каго-небудзь яшчэ”.

“Я збіраюся займацца ўласнымі рэчамі, выдаваць уласную музыку, — заявіў Ноэль выданню Daily Mail. — Я рад, што людзі хочуць гэта чуць, мяне пастаянна пытаюць пра новыя працы. І я не думаю ні пра што іншае. У маіх бліжэйшых планах не прысутнічаюць ні Oasis, ні Ліам. Я нарэшце буду рабіць тое, што хачу і жыць у сваё задавальненне”.

Раней нешта падобнае наконт канчатковага развітання з Oasis заявіў і Галахер-малодшы: “Oasis больш няма. Думаю, мы гэта разумеем. Зараз я разважаю над сваім наступным крокам у музыцы”.

Нагадаем, што 28-га жніўня перад выступам Oasis на французскім фэсце Rock en Seine адбылася спрэчка паміж братамі Галахерамі, пасля чаго Ноэль Галахер заявіў пра свой сыход з гурта, абвінаваціў пры гэтым свайго брата ў непрафесіяналізме, а астатніх удзельнікаў — ў неадэкватных адносінах да свайго лідэра.

Фота: www.timus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі