No Doubt судзяцца з гульнёй “Band Hero”

Гурт No Doubt падаў ў суд на вытворцу відэагульняў Activision Blizzard за выкарыстанне вобраза каманды ў новай гульні “Band Hero”. Пра гэта паведамляе Reuters. Сутнасць іску ў тым, што Activision парушыла ўмовы кантракту з No Doubt, і дазволіла гульцам выкарыстаць персанажаў гурта пры выкананні песень іншых спевакоў.

Іск быў пададзены ў Вышэйшы суд Лос-Анджэлеса. Паводле заявы, гульнявыя персанажы, прататыпамі якіх сталі рэальныя ўдзельнікі No Doubt, у гульні могуць выконваць больш за 60 песень, аўтарам якіх калектыў не з'яўляецца. Па ўмовах кантракту, гурт No Doubt павінен быў быць прадстаўлены ў гульні толькі трыма песнямі. Пра гэта паведамляе агенцтва Variety.

Гульня “Band Hero” з'яўляецца разнавіднасцю папулярнай гульні "Guitar Hero", выдадзенай у 2005 годзе. “Band Hero” паступіла ў продаж у ЗША 3 лістапада 2009 года. Сутнасць гульні заключаецца ў тым, што карыстальнік можа абраць для выканання адну з некалькіх песень і праспяваць яе "ад асобы" свайго любімага выканаўцы.

Нагадаем, амерыканская ска-панк-каманда No Doubt была ўтвораная ў 1986 годзе. На працягу пяці апошніх гадоў калектыў не даваў канцэртаў, аднак у траўні 2009-га года распачаў турнэ.

Фота: acplteens.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі