Ніно Катамадзэ размаўляла ў Мінску па-беларуску

Грузінская спявачка Ніно Катамадзэ, якая будуе свае песні на грузінскім фальклоры, дала першы канцэрт у Беларусі і эксклюзіўнае інтэрв’ю Еўрарадыё. Ужо неаднойчы беларускія арганізатары спрабавалі запрасіць Ніно ў Мінск. Але толькі намаганнямі Беларускага народнага банка, які цяпер належыць Грузіі, атрымалася арганізаваць канцэрт вядомай грузінскай джазавай спявачкі.

Канцэрт у Палацы Рэспублікі часам больш нагадваў рок-канцэрт, таму што схаваць рок-н-рольны тэмперамент артысткі не здолеў ніякі джаз.

Нягледзячы на тое, што Ніно адмовілася сустракацца з беларускай прэсай, Еўрарадыё ўсё ж такі атрымала эксклюзіўнае інтэрв’ю, якое зусім хутка з’явіцца на нашым сайце і ў эфіры.

Таксама чакайце фотасправаздачу з канцэрту, дзе Ніно разварушыла Палац рэспублікі, абдымала беларусаў, спявала разам са сваімі прыхільнікамі, размаўляла па-беларуску, варажыла на сцэне і паказвала ўсім, што сапраўднае мастацтва – гэта шчырасць і любоў.

Фота: jazzfestival.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі