Nine Inch Nails прадаюць свае гітары праз eBay

Амерыканская каманда Nine Inch Nails, якая не так даўно абвясціла пра спыненне гастрольнай дзейнасці, вырашыла прадаць свае музычныя інструменты і выставіла іх на онлайн-аўкцыён eBay. Як паведамляецца на афіцыйным сайце калектыву, музыкі вырашылі пусціць рэчы, якімі яны карысталіся падчас турнэ, з малатка з-за непатрэбнасці.

Пакуль асартымент абмяжоўваецца 20-цю інструментамі - у асноўным гэта электра, - бас- і акустычныя гітары. Удзельнікі Nine Inch Nails адзначылі, што ў бліжэйшыя некалькі тыдняў на продаж таксама будуць выстаўленыя іншыя інструменты і абсталяванне, якія належалі гурту: бубны, клавішы, узмацняльнікі, шнуры, педалі і іншае.

Нагадаем, летам 2009-га года лідэр Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар абвясціў пра тое, што яго калектыў больш не будзе даваць канцэрты. Апошні выступ гурта на радзіме ў ЗША адбыўся 13-га чэрвеня на фэсце Bonnaroo. З еўрапейскімі прыхільнікамі калектыў развітаўся пазней.

Пасля гэтага Nine Inch Nails вырашылі засяродзіцца на працы ў студыі. Трэнт Рэзнар вядомы як прыхільнік онлайн-стасункаў са сваімі слухачамі: лідэр NIN рэгулярна адчытваецца перад фанатамі аб праведзенай працы, бясплатна выкладае ў Сетку гатовыя песні, дэма-запісы і відэаролікі.

Фота: altwall.spb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі