Нік Кейв перавыдае першыя чатыры альбомы
Гуказапісвальны лейбл Mute Records плануе перавыдаць першыя чатыры альбомы Nick Cave and the Bad Seeds, паведамляе Aversion. Дыскі "From Her To Eternity", "The Firstborn Is Dead", "Kicking Against The Pricks" і "Your Funeral, My Trial", выдадзеныя гуртом у перыяд з 1984 па 1986 гады, будуць перазведзеныя і нанава аформленыя. Кожны з альбомаў будзе пашыраны да двайнога выдання, які ўключае ў сябе рарытэтныя запісы і невялікія фільмы, знятыя Енам Форсітам і Джэйн Полард, аўтарамі ўсіх апошніх кліпаў Nick Cave and the Bad Seeds.
Перавыданні з'явяцца ў продажы да канца 2008 года. Дакладная дата выхаду дыскаў пакуль невядомая. У далейшым Mute Records плануе перавыдаць усе альбомы Nick Cave and the Bad Seeds. Апошні на дадзены момант альбом гурта пад назвай "Dig, Lazarus, Dig!!!", 14-ы ў дыскаграфіі калектыву, выйшаў у сакавіку 2008 года.
Фота: www.mosstroy.su