Нік Кейв папрасіў прабачэння ў Кайлі і Аўрыл

Усім вядомы Нік Кейв папрасіў прабачэння ў спявачак Кайлі Міноўг і Аўрыл Лавін, паведамляе New Musical Express. Па прызнанні музыкі, гэта ён зрабіў за тое, што выкарыстоўваў вобразы абедзвюх спявачак у сваім другім рамане “Смерць Бані Манро”, які пабачыў свет у верасні.

 Кейв патлумачыў, што галоўны герой рамана – Бані – апантаны Міноўг і Лавін. Пры гэтым музыкант спадзяецца, што спявачкі не пакрыўдзяцца за тое, што ён выкарыстаў у кнізе менавіта іх.

13-га кастрычніка Нік Кейв адправіўся ў турне па Еўропе. Ён выступіць перад прыхільнікамі і прадставіць сваю новую кнігу. У бліжэйшы час франтмена The Bad Seeds і Grinderman чакаюць чытанні ў Антверпене, Парыжы, Стакгольме, Мілане, Барселоне і Лондане.

Раман “Смерць Бані Манро” стаў другім літаратурным творам Кейва. У 1989 годзе выйшла яго першая кніга “І ўбачыла асліца Анёла Божага”. Дарэчы, Кейв не збіраецца завязваць з літаратурай, а плануе выдаць яшчэ некалькі кніг.

Фота: www.p4.no

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі