Nickelback - нагоршы гурт у свеце

Канадскія рокеры Nickelback сталі «найгоршым гуртом у свеце». Такі «гонар» музыкам дастаўся ад чытачоў вядомага брытанскага часопіса «Word Magazine». За Nickelback прагаласавалі амаль 20% карыстальнікаў. Нагадаем, што гэта не першая падобная «узнагарода» у скарбонцы Nickelback: раней каманду ўжо прызнавалі «самай непрыемнай камандай у свеце», а асабіста Чэда Крэгера – «самым брыдкім фронтмэнам».

На другім месцы «ганебнага» спісу «Word Magazine» размясціліся Lighthouse Family, бронзавым жа прызёрам стала цяпер не існуючая брыт-поп каманда Toploader.

Паколькі рэйтынг складаўся брытанскімі аматарамі музыкі, у яго трапілі пераважна «родныя» гурты і выканаўцы – Razorlight (4-е месца), M-People (6-е), Snow Patrol (9-е) і т.д. Аднак дасталася на арэхі і прадстаўнікам сяброўскай амерыканскай нацыі – у дзясятку горшых трапілі Maroon 5 (7-е месца), 4 Non Blondes (8-е) і Spin Doctors (10-е).

Фота: www.lesphoto.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі