Negative збіраюцца забіць карму

Фінскія глэм-рокеры Negative анансавалі дату і назву свайго новага, чацвёртага па ліку студыйнага альбому.  Кружэлка пад назвай «Karma Killer» запланаваная да рэлізу на 7 траўня.

Першым сінглам з альбома стане кампазіцыя «Won't Let Go», з якой можна будзе азнаёміцца на старонцы гурта на MySpace пачынаючы з 2 красавіка.

Прадзюсарам «Karma Killer» стаў Міко Карміла, які раней супрацоўнічаў з Nightwish і Children Of Bodom.

Нагадаю, што апошнім на сёння студыйным рэлізам Negative з'яўляецца альбом «Anorectic», які быў выдадзенны ў 2006 годзе і стартаваў у фінскіх чартах з першага нумару.

Яго поспех паўтарыў і DVD «In The Eye Of The Hurricane», які з'явіўся на прылаўках музычных крамаў на пачатку 2008 года.

Фота: www.negative.fi