Не забудзьцеся перавесці гадзіннікі!
30 сакавіка ў нашай краіне адбудзецца пераход на летні час. Пра гэта нагадвае Міжведамасная камісія часу і эталонных часціняў. А 2-й гадзіне ночы з 29 на 30 сакавіка гадзіннік варта перавесці на гадзіну наперад.
Нагадаю, пераход на летні час праводзіцца ад 13 траўня 1996 г., паводле пастановы ўраду.
Сусветны эталон часу знаходзіцца ў Парыжы, і з ім праз спадарожнікі сувымяраецца час ва ўсім свеце.
Адаптацыя насельніцтва да пераходу на летні час звычайна доўжыцца каля 2 тыдняў, -- паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Аслабленым, стомленым і хворым людзям медыкі рэкамендуюць у гэты час адмовіцца ад тытуню і алкаголю, знізіць фізічныя і эмацыйныя нагрузкі, якасна харчавацца і піць вітаміны.