Наталі Імбрулья “вяртаецца да жыцця”

Аўстралійская поп-спявачка Наталі Імбрулья (Natalie Imbruglia) запісвае новы альбом. Ён будзе называцца “Come To Life” і стане чацвёртым рэлізам у дыскаграфіі спявачкі. Яго выхад чакаецца 5 кастрычніка ў Вялікабрытаніі і 12 кастрычніка – у Еўропе.

У працы над альбомам Наталі дапамагалі вядомы прадзюсер Браян Іна і Бэн Хільер, які раней супрацоўнічаў з Depeche Mode і Blur. Акрамя таго, сааўтарам 3-х песень на альбоме стаў Крыс Марцін з Coldplay. Адна з іх – гэта першы сінгл з пласцінкі, кампазіцыя “Want”.

music.com.ua
Фота: bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі