«Нашествие» і «Эммаус» зноў аб'ядноўваюцца
Два найбуйнейшыя расійскія рок-фэсты – «Нашествие» і «Эммаус» - пасля некалькіх гадоў скандалаў і рознагалоссяў аб'ядноўваюцца пад агульнымі сцягамі. У выніку з 4 па 6 ліпеня гэтага года ў пасёлку Эмаус Цвярской вобласці
пройдзе адзін маштабны фэст «Нашэсце-2008».
Паводле словаў прадстаўнікоў дырэкцыі абодвух фэстаў, прычынай аб'яднання стала «імкненне зрабіць «Нашествие» найбуйнейшай музычнай падзеяй у краіне і вывесці фэст на еўрапейскі ўзровень».
Да таго ж, прыярытэтнай задачай арганізатары ставяць для сябе забеспячэнне годных умоваў знаходжання на фэсце гледачоў і артыстаў.
Нагадаю, што фэст «Нашествие», арганізацыяй якога займаецца радыёстанцыя «Наше радио», праводзіцца з 1999-га году і зараз з'яўляецца найбуйнейшым музычным самітам, прысвечаным рускамоўнай рок-музыцы.
Некалькі гадоў таму ў дырэкцыі «Нашествия» адбыўся раскол, з нагоды чаго з'явіўся незалежны фэст «Эммаус», арганізатары якога застаўбілі за сабой выдатную пляцоўку для правядзення маштабнага фэсту.
Але адначасова яны пазбавіліся падтрымкі часткі расійскіх рок-музыкаў, якія спалохаліся ўльтыматуму арганізатараў «Нашествия», бо тыя паабяцалі выключыць іх песні з эфіру «Нашего Радио».
У выніку на «Нашествии» маглі выступаць усе расійскія рок-зоркі, але не было пляцоўкі для правядзення фэсту. Сітуацыя вымусіла арганізатараў сесці за стол перамоваў, вынікам якіх стала аб'яднанне.
Дадам, што склад удзельнікаў «Нашествия-2008» будзе абвешчаны пазней, а ў розныя гады на сцэнах фэсту выступалі «Ария», «Алиса», Вячаслаў Бутусаў, «Чайф», «Агата Кристи», «Ария», «Сансара», «Чиж и Ко», «Тайм-аут», «Пилот» і мноства іншых вядомых выканаўцаў.
Фота: www.rtelekom.ru