Наркаманы адабралі ў пінчука праязны білет

З заявай аб рабаўніцтве звярнуўся ў пінскую міліцыю 30-гадовы жыхар горада. Паводле яго слоў, уначы ён вяртаўся з працы, калі падыйшлі двое невядомых, збілі і адабралі некалькі тысяч рублёў ды праязны білет.
Даволі хутка супрацоўнікі міліцыі затрымалі рабаўнікоў. Імі аказаліся 18-гадовыя хлопцы, якія раней ўжо былі асуджаныя за крадзяжы і абарот наркотыкаў. Цяпер злачынцам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі