Нарэшце будзе экранізаванае жыццё 50-гадовай Барбі

Кампанія Mattel і кінастудыя Universal Pictures склалі дамову аб сумеснай працы над поўнаметражным фільмам, прысвечаным адной з самых папулярных цацак - ляльцы Барбі, паведамляе The Hollywood Reporter. Падзея гэта сапраўды знамянальная для кінаіндустрыі, бо галівудскія студыі, раней неаднаразова звярталіся да Mattel за дазволам на здымкі такой карціны і нязменна атрымлівалі адмову.

Пакуль невядома, у якім менавіта выглядзе Барбара Мілісэнт Робертс (гэтае поўнае імя цацкі) паўстане ў карціне. За сваё доўгае жыццё яна паспела пабываць студэнткай каледжа, пілотам, вайсковым афіцэрам, гоншчыцай і нават астранаўтам.

Нагадаем, што пластмасавая знакамітасць адзначае ў 2009 годзе свой паўвекавы юбілей.

Фота: nuacco.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі