Напярэдадні Раства на Брэстчыне абрабавалі бацюшку

12 тысяч долараў, 5 залатых вырабаў, 3 іконы і 2 сталовыя наборы скралі невядомыя з хаты настаяцеля Гарадзішчанскай царквы Баранавіцкага раёна.
Вярнуўшыся з набажэнства, святар пабачыў, што дзверы і сейф узламаныя. Бацюшка паведаміў міліцыі, што са скрадзеных 12 тысяч долараў 10 належалі прыходу.

Злодзеі дзейнічалі ўдзень, дом бацюшкі стаіць у цэнтры пасёлка, але сведкаў міліцыя пакуль не знайшла. Распачата крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі