Набыць кітайскія юані ў Беларусі па-ранейшаму немагчыма
Нягледзячы на тое, што ў сакавіку "Беларусбанк" пачаў працаваць з гэтай валютай. Прыняццю рашэння паспрыялі сяброўскія стасункі паміж Беларуссю і Кітаем, паведамляла БЕЛТА. Але нягледзячы на сяброўства ні ў адным філіяле “Беларусбанка” кітайскіх юаняў няма.
Філіял №121, Пінск: “Тут у нас у аперацыйным адзяленні прымаюць, можаце падыйсці. Курс – 270 рублёў... У продажы няма... Калі б вы прынеслі, то былі б і ў продажы”.
Такі ж адказ Еўрарадыё атрымала і ў астатніх філіялах банку.
Апроч “Беларусбанка” з кітайскім юанем працуе таксама Мінскі транзітны банк. Але і там юаняў няма.
Транзітбанк: “Мы ўсё працуем з абарачэння. Не, на жаль, нічога няма. Валюта проста такая... Шмат яе не бывае. Перыядычна з’яўляецца 200, 300, можа, 400. Але попыт вялікі, таму, як правіла, яны хутка і прадаюцца”.