На звалцы пад Гродна здарыўся пажар
![На звалцы пад Гродна здарыўся пажар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zvalka_pazh.jpeg.webp?itok=Q5asrHwR)
На звалцы пад Гродна здарыўся пажар. Гэта адбылося ўдзень 2 чэрвеня на палігоне цвёрдых камунальных адходаў каля вёскі Забагонікі Гродзенскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, агонь захапіў плошчу ў 80 квадратных метраў (агульная плошча звалкі — 2,7 га). Пацярпелых у выніку здарэння няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватага ў здарэнні шукаюць.