На юбілейным Glastonbury-2010 сыграюць Muse, Стыві Ўандэр і The Toobes?

Пацвердзілася інфармацыя пра тое, што гурт Muse і легендарны амерыканскі выканаўца соўлу і рытм-энд-блюзу Стыві Ўандэр выступяць на юбілейным фестывалі Glastonbury-2010. Пра гэта паведамляюць арганізатары брытанскім выданням. Саракавы open-air-фестываль Glastonbury пройдзе з 23 па 27 чэрвеня.

Акрамя Muse і Стыві Ўандера, сярод хэдлайнераў будуць ірландцы U2. Арганізатары, тым часам, папярэджваюць, што сюрпрызы на гэтым не заканчваюцца, бо ўсё яшчэ вядуцца перамовы з дзясяткамі знакамітых артыстаў.

Нагадаем, што квіткі на Glastonbury-2010 раскупілі за адзін дзень яшчэ ў кастрычніку 2009 года. Па папярэдніх адзнаках, фестываль сёлета наведаюць больш за 175 тысяч чалавек.

Тым часам з'явілася інфармацыя пра тое, што беларусы могуць сёлета з'явіцца і на сцэне брытанскага Glastonbury. Гурт The Toobes падаў заяўку на ўдзел і цяпер чакае адказу. Пра гэта распавёў музычнаму рэсурсу "Тузін Гітоў" басіст мінскай каманды Стас Мурашка.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі