На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гемза

Уладзімір Гемза 

Уладзімір Гемза  / spring96.org

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гемза, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі са студзеня 2022 года.

Гемза — жыхар Ліды, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за каментары ў Telegram ("распальванне варожасці ці варажнечы"). Пасля суда яго ўнеслі ў спісы "тэрарыстаў" і "экстрэмістаў". Беларускія праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гемзу палітвязнем.

Свой тэрмін Гемза адбываў у ПК № 2 і цалкам яго адбыў.

На 20 снежня ў РБ налічваецца 1463 палітвязні, прызнаных праваабаронцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі