На станцыі метро "Плошча Перамогі" быў пах гару

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на выратавальнікаў, ад скачка напружання пачала плавіцца праводка і з'явіўся слабы пах гару. Аднак узгарання не было. Цяпер электрыкі высвятляюць прычыну скачка напружання.



Дарэчы, да месца здарэння прыбыло шмат выратавальнікцкіх машынаў. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях кажуць, што на такі важны аб'ект, як метро, заўсёды выязджае вялікая колькасць выратавальнай тэхнікі.



Дарэчы, затрымкі руху цягнікоў у метро не было.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі