На Нарачы перавярнулася яхта з кітайцамі

На Нарачы перавярнулася яхта з кітайцамі

На возеры Нарач перавярнулася яхта з групай грамадзян КНР. Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося 28 ліпеня ў 20.47. Выратавальнікам паступіла інфармацыя аб перакульванні паруснай яхты "Танга-спорт 780" з людзьмі на борце. Агулам на судне знаходзілася дзевяць чалавек, шасцёра з іх былі грамадзянамі Кітая. У шпіталізацыі выратаваныя патрэбы ня мелі, паведамляе БелаПАН.