На Мадону падала ў суд суседка

Суседка Мадоны падала ў суд на спявачку з-за шуму, які ўвесь час даносіцца з кватэры поп-зоркі на Манхэтане. Кэрэн Джордж жыве на паверх вышэй Мадоны і сцвярджае, што спявачка выкарыстоўвае сваю кватэру ў якасці студыі і памяшкання для рэпетыцый. Па гэтай прычыне яе суседзям штодзённа прыходзіцца цярпець цягам 3-х гадзін “гучную музыку, тупат і сцены, якія ходзяць хадуном”.

Прадстаўнікі Мадоны пакуль не каментуюць сітуацыю, — паведамляе ИТАР-ТАСС.
Мадона — не адзіная знакамітасць, на якую скардзяцца суседзі. Так, напрыклад, суседзі Боба Дылана пажаліліся ўладам на тое, што ціхаакеанскі брыз разносіць пах туалета знакамітага музыкі ў Каліфорніі.

Тым часам, у Лондане пад пагрозай закрыцця апынуўся паб The Punch Bowl, які належыць былому мужу Мадоны кінарэжысёру Гаю Рычы, пасля таго, як на ўстанову паступіла 37 скаргаў ад суседзяў.

Фота: www.foxnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі