На канцэртах AC/DC нараджаюцца дзеці

На апошнім канцэрце AC/DC, які адбыўся 15-га лютага ў Мельбурне, адбыліся адразу дзве незвычайныя падзеі.  Падчас выступу адзін з гледачоў канцэрту ледзь не памёр, а яшчэ адна прыхільніца адразу пасля заканчэння шоў стала мамай.

Як паведамляе аўстралійская Daily Telegraph, Саманта Уільямсан прыйшла на выступ AC/DC на апошнім месяцы цяжарнасці і адчула набліжэнне родаў яшчэ на самым пачатку шоў. Але дзве гадзіны трывала перадродавыя схваткі, катэгарычна адмаўляючыся сыходзіць з канцэрту. Скончылася ўсё добра:дзіця нарадзілася адразу, як толькі дзяўчыну прывезлі ў клініку.

Сама маладая маці пракаментавала сітуацыю ганарліва, маўляў, "нават дзіця не змагло прымусіць мяне сысці з канцэрту любімага гурта! Я люблю AC/DC да смерці і ні за што не магла прапусціць іх выступ".

Адначасова на канцэрце адбылася і не такая прыемная падзея: у аднаго з наведвальнікаў старэйшага ўзросту здарыўся сардэчны прыступ. Медыкам давялося выкарыстоўвць дэфібрылятар для рэанімацыі кліента. 56-гадовы мужчына быў адпраўлены ў шпіталь у цяжкім стане і зараз ніякіх звестак пра стан яго здароўя не прыводзіцца.

Нагадаем, што AC/DC гастралююць па свеце ў межах турнэ ў падтрымку выдадзенага ў 2008-м годзе альбома "Black Ice".

Фота: antiquiet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі