На Каляды Ў Рэактары будуць граць фольк і метал

25 снежня у клубе Рэактар пройдзе КАЛЯДНЫ ФЭСТ. Свята Хрыстовага нараджэння можна адзначыць пад музыку пераважна этнічную і металічную. У фэсце возьмуць удзел гурты LITVINTROLL, РОКАШ, UNIA, КЕЙЛІ КЁЛ і РАСАЛІЯ. Вядучым будзе славуты музыка і спецыяліст у старажытнай музыцы Зміцер Сасноўскі.

Цэны на квіткі усталяваны даволі сціплыя: ад 15 да 25 тысяч рублёў, але гэта танцпол. Каб пасядзець за столікам, давядзецца заплаціць 40 тысяч рублёў за месца.


Квіткі можна купіць:
пераход Я.Коласа
клуб Рэактар
пераход Кастрычніцкая
пераход каля Гума
ГЦ Купалаўскі, 19 кропка
Iron Dream Талбухіна,4

Даведкі: 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі